Гісторыя гурта:

Паплаўская Ядзвіга Канстаўцінаўна (р. 1 траўня 1949г., Менск) — эстрадная спявачка.

Ядзвіга скончыла Беларускую кансерваторыю па класе фартэпіяна і аддзяленне кампазіцыі.
У 1971 Ядзвіга Паплаўская была ў ліку заснавальнікаў папулярнага ў 70-80х гадах менскага ансамбля «ВЕРАСЫ». У ансамблі яна займалася аранжоўкай, гуляла на клавішных, выконвала вакальныя партыі. У 1973 у ансамбль прыходзіць А. Ціхановіч (бас-гітара, вакал, труба).

Удзельнічала ў запісах альбомаў : «Лётнае надвор'е",«Наша дыскатэка», «Музыка для ўсіх». Самыя вядомыя песні : Заранка (музыка Э. Ханка, словы А. Папярочнага), Я у бабулі жыву (музыка Э. Ханка, словы І. Шаферана), Белы снег (музыка Э. Ханка, словы Г. Бураўкіна).
У 1986 Паплаўская пакідае ансамбль «ВЕРАСЫ» і ў тым жа годзе яны з мужам А. Ціхановічам ствараюць дуэт "Шчаслівы выпадак", пазней на аснове дуэта фармуецца група.Дуэт перамагае на конкурсе «Песня 88» з песняй " Шчаслівы выпадак" (музыка Э. Ханка, словы Л. Рубальской). У складзе гурта «Шчаслівы выпадак": Я.Паплаўская — аранжоўка, клавішныя, вакал; А. Ціхановіч — вакал, бас-гітара; К. Паплаўская — клавішныя, вакал; І. Люты, Р. Теблярыс — саксафон; З. Анцішын, А. Грыцкевіч — гітара; У. Гарбатак, Л. Юркевіч — ударныя. Група «ШЧАСЛІВЫ ВЫПАДАК» шмат гастралюе (Расея, Беларусь, Балгарыя, Чэхаславакія, Нямеччына, Югаславія, Польшча, Фінляндыя, Францыя, Канада, Ізраіль).

З 1987г. Я. Паплаўская — саліст Дзяржаўнага ансамбля Беларусі пад кіраваннем М. Я. Фінберга.
У 1988г. арганізуецца тэатр-студыя Паплаўскай і Ціхановіча.
Ядзвіга Паплаўская разам з А. Ціхановічам- удзельнікі тэлефестываляў «Песня года» (Расея) і «Залатая ліра» (Беларусь). Закладам поспеху музыкаў сталі меладычнасць, шчырасць выканання, абаянне ўдзельнікаў дуэта.

У 1991г. Ядзвіге Паплаўскай прысвоена званне заслужаная артыстка Беларусі.

Дыскаграфія:

Шчаслівы выпадак (Фірма Мелодыя, LP, 1989)
Музыка кахання (Фірма Мелодыя; Эддзі (Менск), LP, 1995)
Ад «Заранкі» і да ... (Эддзі. CD, 1997)
Жыццё — выдатнае імгненне (Master Sound, CD, 1997)