Гісторыя гурта:


Раінчык Васіль Пятровіч (Rainchik Vasiliy) — піяніст, кампазітар, аранжоўнік, педагог.

Нарадзіўся 07.03.1950 г. у д. Черапы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.
У 1974 г. скончыў БГК па класе фартэпіяна Ў. Шацкага, у 1981 г. — па класе кампазіцыі Яўгена Глебава.

Дэбютаваў на сцэне ў 1974 г., калі заняў месца піяніста і пасаду мастацкага кіраўніка ВІА "Верасы".
З 1997 г. музычны кіраўнік, а з 2000 г. — і мастацкі кіраўнік Тэатра моладзевай эстрады.

З 1998 па 2003 гг. — кіраўнік дзіцячага ансамбля "Верасяты", з 2000 г. — прафесар Бгука.
Народны артыст Беларусі,

Аўтар музыкі для сімфанічнага аркестра, эстраднай, камерна-інструментальнай, электроннай музыкі, песень. Сярод найболей вядомых твораў — ораторыя "Мальчыш-Кібальчыш" (на словы Ўладзіміра Некляева, 1984), "Варыяцыі", Балеро для сінтэзатараў, кампутараў і рытм-машыны, "Карнавал" (усё — 1984) для эстраднага аркестра, "Назад да зорак" (1985), "Жыцце артыста" для электронных прылад, песні "Зорка кахання", "Горад юнацкасці", "Так не бывае", "Караван", “Музыка для ўсіх”, “Аблокі маёй мары”.

Узнагароды: лаўрэат прэміі ЛКСМБ (1980).

Дыскаграфія: трэкі "Музыка для ўсіх" (сл. У. Некляева, "Верасы", у складанцы “Песня аб Радзіме” — “Мелодыя”, 1987), "Хай грае мір у колерах" (сл. Уладзіміра Арлова, Уладзіміра Кутніка), "Нямое кіно" (сл. У. Арлова, абедзве ў ЕР "Верасы" — "Мелодыя", 1978), "Наша дыскатэка" і “Снежны чалавек” (сл. М. Таніча), “Цур-чура” (сл. У. Некляева) — усё ў LР "Наша дыскатэка" — "Мелодыя", 1980).

 

online xanax