Гісторыя гурта:

Ціхановіч Аляксандр (Tihanovich Alexander) — спявак, бас-гітарыст, прадзюсар.

Нарадзіўся 13.07.1952 г. у Менску.
У 1982 г. скончыў аддзяленне духавых і ўдарных прылад БДК па класе тубы Р. Лагонды.

Дебютаваў на сцэне ў 1970 г., як бас-гітарыст выступаў у шэрагу самадзейных калектываў. З 1973 па 1987 г. — бас-гітарыст, вакаліст ВІА “Верасы”, усярэдзіне якога ў 1976 г. утварыўся сямейна-творчы дуэт Ядзвіга Паплаўская-Аляксандр Ціхановіч.

З 1987 па 1989 г. — саліст Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі.

У 1989 г. разам з Я. Паплаўскай сабраў групу “Шчаслівы выпадак”, на аснове якой паўстаў Тэатр песні. Новае творчае аб'яднанне стала ініцыятарам правядзення міжнародных фэстаў “Беларусь збірае сяброў”, тэлемарафона “Да Храма, Міру і Згоды”, сумеснай беларуска-расійскай шоў-праграмы “Поп-ТБ”, шэрагу іншых акцый з удзелам зорак эстрады СНД і беларускай творчай моладзі. У 1994 г. Тэатр песні пераўвасобіўся ў “Студыю А. Ціхановіча і Я. Паплаўскай”.

З 2002 г. — музычны кіраўнік тэлеканала “СТВ”, аўтар, прадзюсар і вядучы праграм “Хіт-момант” і “Тэатральныя гісторыі”. Генеральны прадзюсар цэнтра “Профіартвідэа”. Сярод найболей вядомых твораў як кампазітара песні “Байканур”, “Дабрыдзень, сябар”, “Успамінай”, “Цыганка”, “Белая ружа”, “Восень у Версалі”, “Жыццё — выдатнае імгненне”, “Гаспадыня балю”, “Кажы аб каханні”, “Разшумеліся таполі”, “Гісторыя кахання”.

Гастролі: дзяржавы СНД, Балгарыя, Польшча, Чэхія, Славакія, Нямеччына, Фінляндыя, Славенія, Манголія, Францыя, Канада, Ізраіль.
Фэсты: палітычнай песні ў Фінляндыі, Балгарыі, Югаславіі, Расеі, “Славянскі кірмаш”, тэлеконкурс “З песняй па жыцці”, “Песня года” (Расея), Нацыянальны фэст песні і паэзіі “Маладзечна”, “Мелодыі двух сэрцаў” (Украіна), “Зоркі Амура” (Расея), “Магутны Божа” (Беларусь) і шматлікія іншыя.
Узнагароды: лаўрэат прэміі ЛКСМБ (у складзе “Верасоў”, 1979), Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады БССР (1986).

Дыскаграфія: у складзе “Верасоў” — LP “Наша дыскатэка” (“Мелодыя”, 1980), 2LP “Музыка для ўсіх” (“Мелодыя”, 1984); у складзе дуэта — LP “Шчаслівы выпадак” (“Мелодыя”, 1989), “Музыка кахання” (“Eddy Studio”, 1997), “Жыццё — выдатнае імгненне” (“Master Sound”, 1997), “Ад “Заранкі” і да...” (“Bulba Records”, 2001); трэкі — “Завіруха” (у складанцы “Бульба-хіт 3” — “Bulba Records”, 2000), “Жоўты ліст” (сл. А. Легчылава, у LP дуэта Ядзвіга Паплаўская-Аляксандр Ціхановіч “Шчаслівы выпадак” — “Мелодыя”, 1990).

 

acomplia